Приветствую Вас Гость | RSS
Пятница
29.03.2024, 13:35
ЖЕНСКИЙ ЖУРНАЛ" ЖЖ forsupergirls "
Главная Каталог статей Регистрация Вход
НОВОСТИ САЙТА

Меню сайта

Категории раздела
Аксессуары [7]
Аксессуары
Волосы [7]
волосы
Гадание и магия [0]
ГАДАНИЕ И МАГИЯ
Головные уборы [1]
Головные уборы
Диета [2]
Диета
Лепим из теста [6]
Лицо [1]
лицо
Мода и стиль [1]
Мода и стиль
Макияж [1]
Макияж
Приколы [1]
Приколы
Прически [7]
Прически
Психология отношений [3]
Психология отношений
Процедуры [3]
процедуры
Руки [1]
руки
Учеба [5]
Учеба

ЭТО ИНТЕРЕСНО

YouTube

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Главная » Статьи » Учеба

Пераказ: Нясвіжскі палац - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

У даўніну, пяць або шэсць стагоддзяў таму назад, падарож-нікі і купцы, якім выпадала ехаць праз Беларусь, у сваіх успа-мінах нярэдка называлі нашу зямлю краінай замкаў і палацаў. Перад іх вачыма амаль праз кожныя 40-50 кіламетраў паўста-валі магутныя каменныя ці цагляныя сцены з вузкімі байніца-мі, заўсёды гатовымі належным чынам сустрэць варожую сілу. А бараніцца тады нашым продкам даводзілася часта: і ад кры-жацкай навалы, і ад татарскіх набегаў, і ад маскоўскай няво-лі. Няшчадна шугала полымя пажараў. Ад весяў і мястэчкаў заставаліся адны галавешкі. Па некалькі тыдняў за трывушчы-мі мурамі трымалі аблогу, не здаваліся на літасць чужынцам абаронцы роднага краю. Адважныя і нязломныя, яны верылі ў перамогу. I здабывалі яе.

Ад сівой мінуўшчыны засталіся скупыя летапісныя радкі, курганы-валатоўкі ды рэшткі колішніх збудаванняў: руіны замка ў Навагрудку, руіны замка ў Лідзе, руіны замка ў Крэ-ве, што ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці.

Ад сівой мінуўшчыны засталіся скупыя летапісныя радкі, курганы-валатоўкі ды рэшткі колішніх збудаванняў: руіны замка ў Навагрудку, руіны замка ў Лідзе, руіны замка ў Крэве, што ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці.

Сумны пералік можна доўжыць і доўжыць. Але ёсць і шча-слівыя выключэнні. Каб упэўніцца ў тым, давайце наведаемся ў Нясвіжскі палац, ацалелы да сённяшніх дзён, нягледзячы на шматлікія ваенныя віхуры.

3 пачатку XVI стагоддзя Нясвіжам валодалі князі Радзівілы. Многія прадстаўнікі гэтага славутага роду вызначыліся і на ратным полі, і на ніве культуры. Так, адзін з іх, Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (мянушку яму прыдумаў вялікі князь і кароль Жыгімонт Аўгуст), у 1582-1584 гадах здзей-сніў паломніцтва ў Ерусалім, пасля чаго напісаў па-лацінску «Перэгрынацыю...» —кнігу падарожных нататкаў, якаяшмат разоў перавыдавалася на розных мовах, у тым ліку і па-бела-руску. Менавіта Мікалай Крыштаф і запрасіў з Італіі архітэк-тара Джавані Марыя Бернардоні спраектаваць на месцы ко-лішняга драўлянага, магчыма, спаленага непрыяцелем замка новы — мураваны і непрыступны, варты імені і становішча Радзівілаў. Праз некалькі гадоў на правым беразе ракі Ушы акаймаваная з усіх бакоў шырокім ровам-возерам паўстала ма-гутная крэпасць. Дарога да яе вяла па доўгім драўляным мос-це, які пры неабходнасці хутка разбіраўся.

Нясвіжскі замак вытрымаў нямала суровых выпрабаван-няў. Цэлае стагоддзе ён лічыўся ці не самым дасканалым і ўма-цаваным на Беларусі. Толькі ў маі 1706 года войска Карла XII здолела ўзяць штурмам Радзівілаўскае гняздо. Абарончыя бас-тыёны шведы ўзарвалі, маёмасць разрабавалі.

Мясцовыя дойліды пасля неаднойчы адбудоўвалі і перабу-доўвалі замак. I ўрэшце ператварылі яго ў дзівосны архітэк-турна-паркавы ансамбль. Асабліва ўражвае сам палац, падоб-ны на казку, застылую ў цэгле і камені. I самавітая ўязная брама, нібыта ўрослая ў зямлю, і высокіявежы, штоімкнуцца ў неба, і велічныя залы, дзе міжволі спыняешся са сцішаным сэрцам, — усё тут дыхае жывой мінуўшчынай і прымушае за-думацца пра будучыню Радзімы. Даўно на чужыну вывезены старадаўнія рыцарскія даспехі, карціны, летапісы, кнігі, слуцкія паясы... Але ніхто не здолеў вывесці, як незлічонае зо-лата-срэбра, несмяротны дух Чорнай Дамы, што і па сённяшні дзень блукае ў палацы — дух каралевы Барбары Радзівіл, ат-ручанай хцівымі зайздроснікамі, якія не зведалі шчасця са-праўднага кахання. Дзесьці ў падземных лёхах-тайніках ужо амаль два стагоддзі хаваюцца ад людскіх вачэй дванаццаць срэбраных апосталаў. Іх шмат разоў шукалі аматары лёгкай нажывы, кажуць, нават зусім нядаўна. Дарэмна намагаюцца. Апосталы вернуцца самі, калі адчуюць, што ніхто і нішто ім не пагражае, а на Беларусі іх сапраўды чакаюць. (481 слова)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань
Категория: Учеба | Добавил: Флайледи (26.07.2012)
Просмотров: 13518 | Рейтинг: 2.5/6
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Вход на сайт

Поиск

ЭТО ИНТЕРЕСНО

НОВОСТИ САЙТА

Друзья сайта
  • Создать сайт
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz

  • Copyright MyCorp © 2024